- вышэць
- вышэць
незак.
Становиться выше.Сцены вышэюць касцёльныя, кладзецца вянец на вянец бёрнамі жоўтымі смольнымі з вашых жа хат і з сянец. Сіпакоў. ...Неба пачало блакітнець, вышэць з кожным днём... Далідовіч. З табой лучыў і свет няблізкі, каб голас сэрца не глушэў: для болю іншых быў ён нізкі, а для твайго - усё вышэў. Стральцоў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.